вторник, 25 декабря 2007 г.

панорама

Даведкі з гісторыі

РУДНЯ, вёска, цэнтр сельсавета i калгаса імя І.У.Мічурына, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша, на аўтадарозе Чэрвень — Смалявічы i на р. Уша. Калісьці тут саматужным спосабам здабывалі жалеза з балотнай руды, таму пасяленне i атрымала назву Рудня. Вядома з XVII ст., калі ўваходзіла у склад Мінскага павета Вялікага княства Літоўскага. 3 1893 г. ў складзе Pacii. Паводле пepaпicy 1897 г., вёска Чарнавая Рудня Грабёнскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, 45 двароў, 251 жыхар, працавалі піцейны дом, карчма, крупадзёрка, сукнавальня i вадзяны млын. Побач з Чарнавой Рудняй знаходзіліся веска Рудня (5 двароў, 46 жыхароў, дзейнічаў вадзяны млын) i фальварак Рудня (1 двор, 11 жыхароў). Бытавалі хатнія про¬мыслы: прадзенне, ткацтва, вязанне, пляценне лапцей з лыка, лазы, кошыкаў з дубцоў лазы i paкiтнiкy, з маладых каранёу xвoi i ёлкі, віццё вяровак з пянькі, шыццё аддзення з даматканкі, збор ягад, грыбоў i лекавых траў, лоўля ракаў i рыбы ў р. Уша, выраб прымітыўнай мэблі (сталоў, ложкаў, услонаў, палаццяў) і іншых рэчаў. Здаўна тут умелі апрацоўваць жалеза, гліну, умелі рабіць конскую збрую, caні, калёсы. Некаторыя сяляне ў вольны ад сельскагаспадарчых работ час наймаліся сплаўляць лес па р. Уша або загатоўваць будаўнічыя лесаматэрыялы. На пачатку XX ст. вёска, 48 двароў, 338 жыхароў. У 1906 г. адкрыта царкоўнапрыходская школа, у якой у 1910 г. вучылася 50 хлопчыкаў i 10 дзяўчынак. Школа знаходзілася ва уласным драўляным будынку. У 1917 г. вёска, 52 двары, 403 жыхары. 3 1924 г. цэнтр сельсавета. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1926 г. вучыліся 53 хлопчыкі i 39 дзяўчынак. Пры школе была невялікая бібліятэка, працаваў пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. На пачатку 1930-х гадоў створаны калгас «Чырвоны шлях», працавалі вадзяны млын, сукна¬вальня, стальмашня i кузня. У час Вялікай Айчыннай вайны у наваколлі Рудні дзейнічалі партызаны брыгад «Разгром» i Імя Шчорса. На 1.1.1997 г. 221 двор, 593 жы¬хары; сядзібы сельсавета i калгаса, ферма буйной рагатай жывёлы, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, сярэдняя школа-сад, бальніца, ветэрынарны пункт, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, бібліятэка, Дом культуры, аддзяленне сувязі 2 ма¬газины, сталовая. У цэнтры вёскі у 1966 г. пастаўлены помнік-абеліск на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную
вайну. На мясцовых могілках знаходзіцца брацкая магіла савецкіх воі нау i партызан. У 1970 г. на магіле пастаўлены помнік-стэла.

среда, 12 декабря 2007 г.

Фото нашей деревеньки с башни

Что могут модеры?

А хрен его знает??
Наверное все! что и я.
Тока я могу грохнуть модеров, и блог в целом.
Вот ты Виталя и проверь, я тебя занес в список.
Моя аська 450402971

воскресенье, 9 декабря 2007 г.

понедельник, 3 декабря 2007 г.

воскресенье, 2 декабря 2007 г.

Блог Рудни(veskanet)

создал по идеи vintа
 
вай, что я наделалъ